9-12 жніўня ў Оршы пры парафіі Беззаганнага Сэрца Марыі адбудзецца ІІ Парафіяда дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі.
Сёлета Парафіяда будзе праводзіцца ў прываблівым і прыгожым месцы – на Дняпры каля г. Орша. Яна адбудзецца ў форме турзлёту ў палатачным гарадку. Чакаецца святая Імша ў намёце, малітва ў лесе, разнастайныя цікавыя спаборніцтвы, спевы ля вогнішча, гатаванне ежы на агні, начныя чуванні, экскурсіі ў г. Орша, салдацкая дысцыпліна, вясёлыя вечары, валанцёрская і медыцынская апека. «Усё гэта з’яўляецца спалучэннем нашых намераў, каб станавіцца лепшымі ў вачах Бога», — адзначаюць арганізатары.
Узрост удзельнікаў: 10-17 гадоў.
Колькасць: 10 дзяцей+2 дарослых (можа быць менш вызначанай лічбы).
Запіс у электронным варыянце да 30 ліпеня.
Парафіяда адбываецца на падабенства грэчаскай трыяды: Святыня – Стадыён – Тэатр, намінацыі спаборніцтваў.
Арганізатары гарантуюць цікавую і незабыўную праграму, смачную ежу і начлег у палатках. Удзельнікам трэба мець спальнік, а таксама, па словах арганізатараў, «добры настрой, духоўны намер, гумар і жаданне стаць лепшым».
Больш падрабязная інфармацыя:
+375 29 216 99 82 кс. Валерый Орсік (дырэктар Парафіяды Віцебскай дыяцэзіі) +375 29 596 99 41 Кацярына (Валанцёрскае згуртаванне)
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
;
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
|