Рiligrymka.by запрашае на ХХХІ Сусветныя дні моладзі, якія пройдуць у Кракаве з удзелам Святога Айца Францішка.
«Прыняць удзел у сустрэчы ў Кракаве — значыць маліцца ў спевах і цішыні ў прыгажэйшым горадзе Польшчы, абнавіць надзею разам з дзясяткамі тысяч маладых людзей з Еўропы і ўсяго свету, сустрэцца з людзьмі, якія сведчаць аб Евангеллі і фармуюць грамадства заўтрашняга дня, — адзначаюць арганізатары пілігрымкі ў Кракаў. — Пілігрымка на Сусветныя дні моладзі — гэта не толькі супольная малітва i духоўныя разважаннi, але яшчэ і цікавыя знаёмствы, цудоўны адпачынак, яркія ўражанні!»
Праграма СДМ тут>>>
Час правядзення пілігрымкі: 24 ліпеня – 2 жніўня.
Кошт: 190 еўра ў эквіваленце.
Праграма:
- 24 ліпеня — вячэрні выезд з Мiнска (ст. Дружная). Начны пераезд мяжы. Транзiт у Польшчу
- 25 ліпеня — прыезд у Кракаў, размяшчэнне
- 26–31 ліпеня — удзел у ХХХІ Сусветных днях моладзі
- 1 жніўня — ранішні выезд з Кракава, заезд у Варшаву, начны пераезд
- 2 жніўня — ранішняе вяртанне ў Мiнск
Кантактныя тэлефоны:
+375 29 602 00 98 (Velcom) +375 29 708 00 78 (МТС)
Даведка пра арганізатараў пілігрымкі:
Рыма-каталіцкая парафія Св. Язафата Кунцэвіча ў г.п. Расоны з'яўляецца афіцыйным арганізатарам паломніцкіх аўтобусных тураў па святых месцах Еўропы і авіятураў у Ізраіль на Святую Зямлю. Досвед працы ў арганізацыі пілігрымак — больш за сем гадоў. Парафія мае сваіх прадстаўнікоў у Мінску, Віцебску, Полацку і іншых гарадах Беларусі. Сёння парафія можа прапанаваць больш за дзясятак цалкам распрацаваных маршрутаў па святых месцах: паломніцтва ў Ізраіль, пілігрымка да Маці Божай у Лурд (Францыя) і ў Фаціму (Партугалія), да труны св. апостала Якава ў Санц’яга-дэ-Кампастэла (Іспанія), па месцах місійных вандровак св. апостала Паўла (Мальта), па слядах свв. Кірыла і Мятода (Чэхія), пілігрымка ў Рым/Ватыкан да месца пахавання св. Язафата Кунцэвіча (Польшча, Аўстрыя, Італія).
Арганізатары пілігрымак не пераследуюць камерцыйных мэтаў. З усімі маршрутамі пілігрымак можна азнаёміцца на афіцыйным сайце парафіi www.piligrymka.by.
|