Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Адкрыты набор кандыдатаў на новы навучальны год у Міждыяцэзіяльную духоўную семінарыю ў Пінску
Анонсы
01.06.2016 12:14

Семінарыя як вышэйшая навучальная ўстанова Рыма-Каталіцкага Касцёла дае неабходныя веды і развівае якасці, патрэбныя для плённага служэння людзям і Касцёлу ў якасці святара.

Працэс падрыхтоўкі працягваецца 6 гадоў. Першыя два гады прысвечаны вывучэнню філасофскіх прадметаў і моў. Наступныя чатыры гады прысвечаны вывучэнню ў асноўным прадметаў тэалагічнага накірунку. Акрамя інтэлектуальнай падрыхтоўкі і духоўнага фарміравання прадугледжана літургічная практыка на парафіях.

Прыём дакументаў

Рэктарат семінарыі:

  • 1 чэрвеня – 6 жніўня з 10.00 да 17.00 (акрамя нядзеляў і ўрачыстасцяў), г. Пінск, вул. Леніна, 16, тэл.: 8-0165 65 41 454; 8-025 604 41 86

Мінска-Магілёўская архідыяцэзія:

  • папярэдні запіс 1 чэрвеня – 20 ліпеня з 10.00 да 17.00 (акрамя нядзеляў і ўрачыстасцяў), г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 1а, тэл. 8-029 553 90 76 кс. Дзмітрый Пухальскі

Віцебская дыяцэзія:

  • папярэдні запіс 1 чэрвеня – 20 ліпеня, тэл. 8-029 884 54 82 кс. Мікалай Ціхановіч

Кандыдаты ў семінарыю павінны прадставіць наступныя дакументы:

  • Уласнаручна напісаная заява аб прыняцці ў семінарыю з матывацыяй свайго рашэння
  • Уласнаручна напісаная аўтабіяграфія
  • Атэстат аб сярэдняй адукацыі альбо дыплом аб заканчэнні іншай навучальнай установы
  • Пасведчанне аб сакрамэнце хросту
  • Пасведчанне аб сакрамэнце канфірмацыі
  • Пасведчанн аб удзеле ў катехезе
  • Характарыстыка ад пробашча
  • Медыцынская даведка для паступлення ў ВНУ
  • Пашпарт і яго ксеракопія (старонкі 31-33)
  • Ваенны білет (прыпісноепасведчанне) і яго ксеракопія
  • 4 фотаздымкі (3х4 см)


Кандыдат павінен быць практыкуючым католікам (не менш за чатыры гады)
і валодаць неабходнымі якасцямі для будучага святарскага служэння.

Уступны экзамен

Уступны экзамен адбудзецца ў два тэрміны на выбар: 21 ліпеня або 8 жніўня ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай каталіцкай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага па адрасе: Брэсцкая вобласць, г. Пінск, вул. Леніна, 16. Можна прыехаць загадзя, папярэдне паведаміўшы па тэл. 8 016565 41 454 або 8-025 604 41 86.

Кандыдат павінен паказаць свае веды па асноўных тэмах з катэхізіса і актуальнага жыцця Каталіцкага Касцёла.

Кс. Уладзімір Русак, віцэрэктар
Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі
імя св. Тамаша Аквінскага

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.