Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Дабрачыннае аб’яднанне «Выратаванне немаўлят» запрашае прыняць удзел у пралайф-акцыі
Анонсы
09.06.2016 11:14

У Мінску 11-12 і 18-19 чэрвеня будзе праходзіць дабрачынная акцыя ў абарону жыцця немаўлят ад аборту. Арганізатар мерапрыемства — грамадскае дабрачыннае аб'яднанне «Выратаванне немаўлят».

Падчас акцыі валанцёры будуць раздаваць буклеты, дэманстраваць плакаты, муляжы эмбрыёнаў. Мэта мерапрыемства — распавесці грамадзянам пра сямейныя каштоўнасці, цнатлівасць, распаўсюдзіць інфармацыю пра наступствы аборту, бязладнага палавога жыцця і інш.

Валанцеры ГДА з’яўляюцца хрысціянамі і шчыра запрашаюць усіх веруючых дапамагчы праводзіць акцыю: раздаваць буклеты і дэманстраваць муляжы. Па часе — хто колькі можа.

Месцы правядзення:

  • Тэрыторыя парку культуры і адпачынку імя Чалюскінцаў і Цэнтральнага дзіцячага парку імя Максіма Горкага.
  • Тэрыторыя парку імя 900-годдзя г. Мінска (Чыжоўка-арэна).

Тэлефоны для сувязі: +375 29 797 00 57; +375 29 314 77 98 (Таццяна)

Таксама атрымаць больш інфармацыі можна ў суполцы Укантакце: vk.com/spacenie

Падтрымаць акцыю можна на старонцы дабрачыннага аўкцыёну сустрэч maesens.by.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.