8 жніўня пачынаецца «Музычная майстэрня» ў Івянцы |
Анонсы
|
03.08.2016 22:38 |
З 8 па 14 жніўня «Музычная майстэрня» ў Івянцы запрашае загартавацца ў сваіх музычных талентах: спеве, ігры на музычных інструментах, дырыжыраванні.
Заняткі будуць праводзіць Ян Паспяшальскі, Зоф’я Сакалоўская і запрошаныя музыканты з Польшчы. На заканчэнне ўдзельнікі прадставяць свае дасягненні на канцэрце, які адбудзецца 13 жніўня. Змены ў арганізацыі «Музычнай майстэрні» звязаны з правядзеннем Сусветных дзён моладзі ў Кракаве.
Асаблівасці сёлетняй «Музычнай майстэрні»:
- пражыванне прадугледжана пры кляштары францішканаў і ў дамах парафіян. З сабой трэба мець карымат і спальны мяшок;
- для ўдзельнікаў прадугледжана харчаванне на працягу дня;
- лекцыі будуць перакладацца на беларускую мову;
- просьба ўзяць з сабой спеўнікі, нататнікі і музычныя інструменты, а таксама, па словах арганізатараў, «добрае пачуццё гумару»;
- удзел у «майстэрні» за дабравольную ахвяру.
Арганізатары запрашаюць усіх, хто ўмее спяваць, грае на музычных інструментах, а таксама тых, хто хоча раскрыць у сабе музычны талент.
Просьба паведаміць аб удзеле ў «Музычнай майстэрні» па тэлефоне або электроннай пошце:
+375 29 551 66 42 а. Лех Баханэк OFMConv
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
.
Для рэгістрацыі трэба напісаць наступныя даныя:
- імя і прозвішча
- дату нараджэння
- месца і парафію, адкуль прыязджаеце
- нумар тэлефона (лепш мабільнага)
- ці патрэбна месца для начлегу
Таксама можна далучацца да суполкі «Музычнай майстэрні» Укантакце>>>
(AG)
|