Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Рух «Equipes Notre-Dame» запрашае сем’і на квэст і пікнік на беразе Нёмана |
Анонсы
|
14.06.2016 18:22 |
Рух сужэнскай духоўнасці «Equipes Notre-Dame» (Суполкі Маці Божай) запрашае ўсе актыўныя хрысціянскія сем’і 18 чэрвеня прыняць удзел у сямейным квэсце на беразе Нёмана «У пошуках скарбаў ксяндзоў Радзівілаў».
Рэгістрацыя ўдзельнікаў гульні адбудзецца ў касцёле cвв. Пятра і Паўла ў в. Новы Свержань. hПраграма: 11.30 — рэгістрацыя ўдзельнікаў мерапрыемства 12.00 — святая Імша 13.30 — пачастунак / шашлык 14.00 — забаўляльная праграма для дарослых і дзяцей 15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці ў інтэнцыях сем’яў 15.30 — сямейны квэст «У пошуках скарбаў ксяндзоў Радзівілаў» 16.30 — віншаванне ўдзельнікаў квэсту, розыгрыш латарэі
Арганізатары квэсту вельмі просяць сем’і, якія вырашаць прыняць удзел у гульні, паведаміць загадзя: (8029) 606 24 96 (Людміла) (8029) 341 08 15 (Андрэй) (AYU)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.