Мінскі тэалагічны каледж імя св. Яна Хрысціцеля аб’яўляе набор навучэнцаў на 2016/2017 навучальны год.
Дакументы прымаюцца да 25 жніўня кожны панядзелак і пятніцу з 10.00 да 12.00 у Мітрапалітальнай курыі.
Адрас: г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 1а тэл.: +375 17 203 68 44; + 375 29 616 08 72 e-mail:
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
.
Уступны экзамен — 27 жніўня а 10-й гадзіне. Пачатак заняткаў — 3 верасня. Інфармацыя для абітурыентаў
Сярод мэтаў каледжа — паглыбленне рэлігійных ведаў, умацаванне веры і падрыхтоўка спецыялістаў для рэлігійнай дзейнасці.
Навучанне ў каледжы працягваецца тры гады (з верасня па чэрвень). Форма навучання — завочная. Заняткі праводзяцца ў 2-ю і 4-ю суботу месяца. Навучанне бясплатнае. Прымаюцца асобы ад 18 да 55 гадоў. Дакументы падаюцца асабіста.
Студэнты каледжа маюць магчымасць атрымаць веды па тэалогіі (дагматычнай, маральнай, пастаральнай), Святым Пісанні, гісторыі Касцёла, кананічным праве, літургіі, патралогіі, рэлігіязнаўстве, сацыяльным вучэнні Касцёла, філасофіі, псіхалогіі, педагогіцы, катэхетыцы і іншых прадметах згодна з прадпісаннямі Рыма-Каталіцкага Касцёла.
Каб cтаць cтудэнтам каледжа, неабходна ведаць:
Адметнасць навучання:
- Група А (тэалогія) прадугледжана для асобаў, якія жадаюць паглыбіць сваю веру і веды, вывучаючы каталіцкую тэалогію і іншыя прадметы згодна з праграмай навучання.
- Група Б (тэалогія + катэхетыка) прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння каледжа служыць у парафіях у якасці катэхета (настаўніка катэхізіса). Студэнты гэтай групы, акрамя вывучэння тэалогіі, маюць магчымасць набыць паглыбленыя веды ў галіне практычных метадаў катэхізацыі, якія існуюць у Каталіцкім Касцёле.
- Група В (тэалогія + касцёльны спеў) прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння каледжа служыць у парафіях у якасці кантара (кіраўніка спеваў). Студэнты гэтай групы, акрамя вывучэння тэалогіі, маюць магчымасць набыць паглыбленыя веды ў галіне арганізацыі літургічных спеваў.
Студэнты ІІІ курса, у залежнасці ад групы (Б, В), акрамя прадугледжаных праграмай навучання прадметаў, наведваюць лекцыі, якія даюць магчымасць атрымання адпаведнай кваліфікацыі (катэхет, кантар). Кваліфікацыйны прадмет уваходзіць у выпускныя экзамены. Пасля заканчэння каледжа студэнты гэтых груп атрымліваюць дыплом з пазначэннем прысвоенай ім кваліфікацыі.
Дакументы, неабходныя для паступлення:
- заява (напісаная ўласнаручна);
- біяграфія (напісаная ўласнаручна);
- рэкамендацыйны лiст ад пробашча парафii;
- копiя пасведчання аб сакрамэнце хросту (і канфірмацыі);
- копiя атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі або iншыя дакументы аб адукацыi;
- копiя пашпарта (стар. 31-33);
- 3 фотаздымкi (3х4);
- медыцынская даведка;
- анкета (запаўняецца пры падачы дакументаў).
Уступны экзамен:
- экзамен з катэхізіса і агульных ведаў пра Каталіцкі Касцёл;
- кваліфікацыйная размова.
Адміністрацыя МТК
|