Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах працягвае прыём абітурыентаў да 1 кастрычніка.
Пры падачы дакументаў абітурыенту належыць вызначыцца са спецыялізацыяй. Набор студэнтаў адбываецца ў адну з дзвюх груп па спецыялізацыі на выбар: 1) Катэхетыка (для жадаючых працаваць катэхетам) 2) Агульная тэалогія (без права выкладання катэхізіса) 3) Сямейны кансультант
Перад падачай дакументаў пажадана звязацца з сакратарыятам каледжа па тэлефоне або праз электронную пошту, каб узгадніць час падачы дакументаў. Абітурыенты павінны прадставіць наступныя дакументы: - заява (напісаная ўласнаручна);
- біяграфія (напісаная ўласнаручна);
- рэкамендацыйны ліст ад пробашча парафіі;
- копіі пасведчанняў аб сакрамэнтах хросту і канфірмацыі;
- 2 фотаздымкі 3×4;
- копія атэстата аб агульная сярэдняй адукацыі або іншыя дакументы аб адукацыі;
- копія пашпарта;
- медыцынская даведка па форме 086.
Залічэнне адбываецца на падставе экзамену з катэхізіса і вуснай кваліфікацыйнай размовы. Дакументы прымаюцца кожны дзень (акрамя суботы і нядзелі) у сакратарыяце каледжа з 9.00 да 13.00.
Адрас каледжа: 225411 г. Баранавічы, вул. Т. Шаўчэнкі, 6 Падрабязная інфармацыя па тэлефонах: тэл/факс: 8 (0163) 57 93 07; 8 (0163) 57 93 14 МТС: +375 29 513 57 92 e-mail:
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
сайт: catcollege.by Набор абітурыентаў абмежаваны.
На вучобу прымаюцца асобы ад 18 гадоў.
Навучанне ў каледжы працягваецца тры гады (з кастрычніка па чэрвень уключна) па завочнай форме навучання ў першую і трэцюю суботу і нядзелю месяца. Адміністрацыя каледжа, (AG)
|