Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Прэзбітэрскае пасвячэнне дыякана Аўгуста Калясінскага пройдзе ў Мінску 25 чэрвеня |
Анонсы |
20.06.2016 10:57 |
25 чэрвеня ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску адбудзецца прэзбітэрскае пасвячэнне дыякана Аўгуста Калясінскага. Пасвячэнне ў прэзбітэры ўдзеліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Пачатак св. Імшы ў 12.00 Дыякан Аўгуст Калясінскі нарадзіўся 31 сакавіка 1989 года. Паходзіць з парафіі Божага Цела ў Нясвіжы. З 2006 па 2013 гг быў навучэнцам Міждыяцэзіяльнай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску. Дыяканскае пасвячэнне атрымаў 31 кастрычніка 2015 года ў нясвіжскім касцёле Божага Цела з рук Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча. Апошнім часам праходзіў душпастырска-літургічную практыку ў мінскім касцёле свв. Сымона і Алены. (MV) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.