Санктуарый Гродзенскай дыяцэзіі ў Тракелях, дзе ўшаноўваецца цудадзейны абраз Маці Божай Тракельскай, Каралевы сем’яў, штогод збірае шматлікіх пілігрымаў з Беларусі і з-за мяжы. Сёлетнія ўрачыстасці ў санктуарыі пройдуць 8-9 ліпеня.
Сёлета пілігрымкі ў Тракелі будуць арганізаваны наступным чынам: Пешая пілігрымка Гродна-Тракелі
- Пачатак: 4 ліпеня пасля святой Імшы а 9-й гадзіне ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне
Запісацца ў пілігрымку можна ў сакрыстыі кожнай гродзенскай парафіі Арганізацыйная сустрэча пройдзе 2 ліпеня ў гродзенскай катэдры пасля святой Імшы ў 19.00. Адказны — кс. Павел Салабуда, тэлефон +375 29 637 07 17.
Пешая пілігрымка Іўе-Тракелі
- Пачатак: 6 ліпеня ў парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дудах у 10.00
Запісацца ў пілігрымку можна ў сакрыстыі парафіі свв. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі Адказны — кс. Ян Гавецкі, тэлефон +375 29 632 21 79. Пешая пілігрымка Ашмяны-Тракелі
- Пачатак: 5 ліпеня пасля святой Імшы ў 9.00 у касцёле св. Міхала Арханёла ў Ашмянах
Запісацца ў пілігрымку можна ў сакрыстыі парафіі Св. Міхала Арханёла ў Ашмянах Адказны — кс. Ян Кузюк, тэлефон +375 33 682 21 61. 
Пешая пілігрымка Навагрудак-Тракелі
- Пачатак: 6 ліпеня пасля святой Імшы ў 9.00 у касцёле св. Міхала Арханёла ў Навагрудку
Запісацца ў пілігрымку можна ў сакрыстыі парафіі Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку Адказны — кс. Юрый Жэгарын, тэлефон +375 44 552 21 99.
Пешая пілігрымка Ваўкавыск-Тракелі
- Пачатак: 4 ліпеня ў парафіі Св. Вацлава ў Ваўкавыску ў 9.15.
Запісацца ў пілігрымку можна ў сакрыстыі парафіі Св. Вацлава ў Ваўкавыску або па тэлефоне +375 44 480 50 21 Адказны — кс. Юрый Садоўскі (JM), (IL)
|