Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Праграма святкавання ўрачыстасцяў у санктуарыі ў Тракелях |
Анонсы
|
08.07.2016 14:50 |
8-9 ліпеня ў дыяцэзіяльным санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі — Каралевы сем’яў у Тракелях — пройдуць штогадовыя ўрачыстасці, якія сёлета будуць прысвечаны 25-годдзю заснавання Гродзенскай дыяцэзіі і біскупскага служэння яе ардынарыя Аляксандра Кашкевіча.
Праграма:
8 ліпеня
Прывітанне пілігрымаў
- 21.00 – Марыйны апэль,
канферэнцыя на тэму юбілею 25-годдзя Касцёла на Гродзеншчыне - 22.30 – эўхарыстычная адарацыя з нагоды 25-годдзя Гродзенскай дыяцэзіі
(з удзелам святароў, манахінь, сем’яў, моладзі і дзяцей) - 23.30 – падрыхтоўка да святой Імшы.
- 24.00 – святая Імша і працэсія з абразом Маці Божай Тракельскай
9 ліпеня
- 02.00 – Ружанец з разважаннем Таямніц святла (праводзяць вернікі з Радунскага дэканата)
- 03.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці з разважаннямі (праводзяць вернікі з Лідскага дэканата)
- 04.00 – песні хвалы для моладзі (адказныя — моладзевы гурт OPEN)
- 05.00 – традыцыйныя спевы
- 06.00 – спеў гадзінак у гонар Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі
- 07.00 – падрыхтоўка да святой Імшы
- 07.30 – святая Імша (з удзелам святароў-юбіляраў і новапрэзбітэраў)
- 09.00 – прэзентацыя дзейнасці дыяцэзіяльнага санктуарыя ў Тракелях (уручэнне ўзнагарод дабрачынцам і кіраўнікам пілігрымак)
- 09.30 – падрыхтоўка да святой Імшы
- 10.00 – святая Імша, Акт падзякі за юбілей дыяцэзіі і Акт аддання ў апеку Найсвяцейшай Панне Марыі
(IL)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.