Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Грэка-католікі здзейсняць XXII пілігрымку Віцебск-Полацк
Анонсы
23.06.2016 11:09

Традыцыйны шлях святамучаніка Язафата Кунцэвіча — ад месца ягонага мучаніцтва (Віцебск) да полацкай катэдры і месца мучаніцкай смерці полацкіх пакутнікаў манахаў-базыльянаў — пілігрымы пройдуць за 5 дзён: з 12 да 16 ліпеня.

Пілігрымка пачнецца Боскай Літургіяй у грэка-каталіцкім храме ў Віцебску па вул. 2-я Войкава, № 6А (скрыжаванне з вул. Лявонава).

Дэвіз ХХІІ пілігрымкі — «Веру ў адзіную Царкву, 1596-2016».

І этап, 12 ліпеня: Віцебск — Заронава
«Веру ў адзіную Царкву»

ІІ этап, 13 ліпеня: Заронава — Шуміліна
«Веру ў святую Царкву»

ІІІ этап, 14 ліпеня: Шуміліна — Обаль
«Веру ў паўсюдную Царкву»

IV этап, 15 ліпеня: Обаль — Гараны
«Веру ў апостальскую Царкву»

V этап, 16 ліпеня: Гараны — Струнне — Полацк
«Ласкаю, міласэрнасцю і чалавекалюбствам адзінага Збавіцеля»

У нядзелю 17 ліпеня ў Полацку ля храма св. Параскевы Полацкай у 10.30 будзе адслужана святочная Боская Літургія. Яна адбудзецца ў прыватным сектары «Кароўнікі», вул. Навасёлаў, 70 (даезд ад вакзала аўтобусам № 8 да канцавога прыпынку «Вул. Бабушкіна»).

Тэлефон для кантактаў: а. Зміцер (29) 675 29 97 Velcom.
У Мінску звяртацца па тэл.: Андрэй (29) 88 99 550 МТС.

Svjazep.org (АлГ)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.