Тыя, хто не мае афіцыйнай рэгістрацыі на СДМ, змогуць сустрэцца з Папам па спецыяльных квітках |
Анонсы |
04.07.2016 12:05 |
Існуе магчымасць прыняць удзел у малітоўным чуванні і святой Імшы 30-31 ліпеня з Папам Францішкам у Кракаве для тых, хто не мае рэгістрацыі. Арганізатары прадугледзелі спецыяльныя білеты, якія трэба замовіць да 9 ліпеня. Як паведамляюць арганізатары Cусветных дзён моладзі ў Кракаве, існуе магчымасць атрымання квіткоў незарэгістраваным удзельнікам Дзён моладзі. Па квітках можна будзе ўвайсці на плошчу, дзе пройдзе чуванне «Campus misericordiae» (у Вялічцы каля Кракава), 30 і 31 ліпеня. Папа Францішак 30 ліпеня будзе прымаць удзел у малітоўным моладзевым чуванні, а 31 ліпеня ўзначаліць святую Імшу. Арганізатары просяць усіх, хто жадае прыняць удзел у падзеях Сусветных дзён моладзі, да 9 ліпеня замовіць квіткі, даслаўшы заяўку на электронную пошту: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript . Пры гэтым трэба ўказаць:
Для ўдзельнікаў з Беларусі наяўнасць візы абавязковая. Даезд і прыезд трэба арганізаваць прыватна. Кс. Антоні Грэмза Каардынатар Сусветных дзён моладзі ў Беларусі |