Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
16 ліпеня адбудзецца пілігрымка і Імша за жыхароў Гродна і Ліпска, расстраляных на Фартах каля Навумавіч
Анонсы
15.07.2016 14:53

У ліпені адзначаецца гадавіна трагічнай падзеі для Гродна і суседняга Ліпска. У гэтым месяцы ў 1943 г. гітлераўцамі была расстраляна вялікая група жыхароў Гродна і Ліпска, сярод якіх былі і свецкія людзі, і святары. Сярод ахвяр была благаслаўлёная Мар’яна Бярнацкая, якая прыняла смерць за сваю цяжарную нявестку.

Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч запрашае вернікаў 16 ліпеня на Форт №2 каля Навумавіч, каб на святой Імшы ў памяць аб гэтых трагічных падзеях маліцца ў інтэнцыі ахвяр і прасіць заступніцтва благаслаўлёнай Мар’яны Бярнацкай. Пачатак Імшы ў 19.00.

Таксама біскуп запрашае да ўдзелу ў пешай пілігрымцы на месца спачынку ахвяр, якая 16 ліпеня пачнецца ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Адамавічах у 15.15 і прыбудзе на Форт №2 на Імшу ў 19.00.

«Усіх удзельнікаў пешага паломніцтва і святой Імшы на Фартах каля Навумавіч ад усяго сэрца благаслаўляю», — піша біскуп Аляксандр Кашкевіч у сваім паведамленні.

Умовы ўдзелу ў пілігрымцы і святой Імшы на Фартах:

  • 16 ліпеня ў 14.30 пілігрымы збіраюцца на прыпынку каля крамы Баторыя (плошча Савецкая) і гарадскім аўтобусам даязджаюць да касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Адамавічах.
  • Пасля ўступнай малітвы ў касцёле ў 15.15 — пачатак пілігрымкі (8-9 км) праз Міцкавічы і Навумавічы на Форт №2.
  • Непаўналетнія пілігрымы павінны мець апекуноў.
  • Удзельнікам пілігрымкі трэба мець адпаведны абутак.
  • Для тых, хто не зможа пайсці пешшу 16 ліпеня з Адамaвіч на Фарты, будзе магчымасць прыезду на святую Імшу на Фартах каля Навумавіч: ад’езд гарадскім аўтобусам на Форт №2 з прыпынку каля крамы Баторыя (Савецкая плошча) у 18.00.  
  • Пасля заканчэння Імшы пілігрымы і іншыя вернікі вяртаюцца адным аўтобусам у горад.
  • Плата за праезд у аўтобусе з’яўляецца дабравольнай ахвярай.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.