Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Адпустовая ўрачыстасць Маці Божай Шкаплернай пройдзе ў Мядзелі 16 ліпеня |
Анонсы
|
06.07.2016 12:11 |
16 ліпеня ў парафіі ў Мядзелі адбудзецца адпустовая ўрачыстасць Маці Божай Шкаплернай. Кармэліты босыя і вернікі сардэчна запрашаюць усіх жадаючых да ўдзелу ва ўрачыстасці.
Перад гэтым, з 7 па 14 ліпеня, у парафіі ў 18.30 будзе праходзіць святая Імша з навэннай да Маці Божай Шкаплернай.
15 ліпеня
18.00 — святая Імша і апошні дзень навэнны да Маці Божай Шкаплернай 19.00 — Крыжовы шлях на мядзельскай Кальварыі (пачатак — ля Брамы Прабачэння)
16 ліпеня
9.00 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі 9.30 — святая Імша ў касцёле 10.30 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту 12.00 — урачыстая адпустовая святая Імша ў касцёле з працэсіяй вакол касцёла. Пасля — пачастунак для ўсіх прысутных. (AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.