Катэхетычныя курсы ў Гродне аб’яўляюць набор на вучобу |
Анонсы
|
07.07.2016 11:18 |
Катэхетычныя курсы ў Гродне аб’яўляюць набор на 2016-2017 навучальны год. Дадзеныя курсы — для тых, хто жадае глыбей пазнаць каталіцкую веру і стаць правадніком на шляху да збаўлення для іншых.
У праграме навучання прадугледжана вывучэнне каталіцкай дагматыкі, маральнай і духоўнай тэалогіі, Святога Пісання, катэхетыкі, кананічнага права, літургікі, каталіцкай псіхалогіі і педагогікі, каталіцкага сацыяльнага вучэння, этыкі сямейнага жыцця і іншых прадметаў.
Навучанне працягваецца 3,5 гады. Заняткі праходзяць два разы на месяц (субота і нядзеля) з кастрычніка па чэрвень. Пасля заканчэння курсаў выпускнікі змогуць аказваць дапамогу ў катэхізацыі ў парафіях.
Кандыдаты павінны прадставіць у сакратарыят Гродзенскай курыі (вул. К. Маркса, 4) да 30 жніўня наступныя дакументы:
- пасведчанне аб хросце
- атэстат сталасці
- рэкамендацыю ад пробашча
- медыцынскую даведку
- аўтабіяграфію
- чатыры фатаграфіі
- ксеракопію пашпарта
- заяву з просьбай аб прыняцці.
Прадугледжана папярэдняе субяседаванне.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах:
(8-0152) 75 33 08, 8029 976 15 69. (JM)
|