З 5 па 8 жніўня пройдзе XV пешая пілігрымка Гродна-Рось. Маршрут пілігрымкі: Гродна — Квасоўка — Вялікія Эйсманты — Рэпля — Рось. Дэвіз сёлетняй пілігрымкі — «Дакраніся да Божай міласэрнасці».
У горадзе Рось (Гродзенская дыяцэзія), размешчаным прыкладна ў 75 км ад Гродна, знаходзіцца гістарычная святыня — санктуарый Езуса Журботнага. У яе галоўным алтары знаходзіцца цудатворная 400-гадовая фігура Езуса Журботнага, якая прыцягвае да сябе шматлікіх пілігрымаў.
XV пешая пілігрымка з Гродна ў санктуарый Езуса Журботнага ў Росі па традыцыі выйдзе з гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Гродна-Паўднёвы, вул. Цэнтральная, 26). Святая Імша на распачацце пілігрымкі адбудзецца 5 жніўня ў 7.00.
Заяўкі прымаюцца ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі або па тэлефоне:
8 029 78 40 572, 8 044 46 06 140 кс. Юрый Марціновіч 8 033 68 62 116, 8 029 13 72 754 Iaланта
Арганізацыйная сустрэча для пілігрымаў адбудзецца 3 жніўня ў 20.00 у касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.
Праграма пілігрымкі:
5 жніўня: Гродна — Паўднёвы — Вялікія Эйсманты
- 07.00 — святая Імша на распачацце пілігрымкі ў касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі
- 08.05 — Паўднёвы — 09.35 — Горніца (7 км)
- 10.00 — Горніца — 10.50 — Колпакі (4 км)
- 11.15 — Колпакі — 12.30 — Квасоўка (6,2 км)
- 12.55 — Квасоўка — 14.10 — Свіслач (5,5 км)
- 14.10 — 15.10 — абед
- 15.10 — Свіслач — 16.20 — капліца ў Заневічах (5 км)
- 16.45 — капліца ў Заневічах — 17.40 — Станевічы (4,5 км)
- 18.10 — Станевічы — 19.00 — «пасаг» (4 км)
- 19.20 — «пасаг» — 20.10 — Вялікія Эйсманты (5 км), начлег
6 жніўня: Вялікія Эйсманты — Рось
- 07.40 — ранішнія малітвы ў парафіяльным касцёле ў Вялікіх Эйсмантах (адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту)
- 08.10 — Вялікія Эйсманты — 09.00 — лес (5 км)
- 09.25 — лес — 09.55 — сад (2 км)
- 10.20 — сад — 11.40 — Рэпля (5 км)
- 11.40 — 12.40 — абед
- 12.40 — Рэпля — 13.45 — Дулеўцы (5 км)
- 14.10 — Дулеўцы — 15.25 — Роскае лясніцтва (5 км)
- 15.50 — Роскае лясніцтва — 17.15 — Рось (5 км)
- 17.15 — уваход у санктуарый, адкрыццё фігуры Езуса Журботнага
- 17.50 — падрыхтоўка да святой Імшы
- 18.00 — святая Імша
- 21.00 — распачацце чування. Выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту. Адарацыя. Працэсія са знічамі каля санктуарыя. Акт аддання ля фігуры Маці Божай Каралевы Супакою
7 жніўня: Рось
- 10.00 — урачыстая святая Імша на заканчэнне пілігрымкі
8 жніўня: Гродна-Паўднёвы
- 19.00 — святая Імша падзякі за ХV пешую пілігрымку ў касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Гродна-Паўднёвы)
- 20.00 — супольная вячэра, падзяка ўсім пілігрымам і службам пілігрымкi
У пілігрымку запрашаюцца ўсе жадаючыя. «Мы верым, што ў гэтым годзе на пілігрымскім шляху будзе шмат людзей, якія захочуць праз цяжкую працу і ахвяры выпрошваць для сябе і іншых патрэбныя ласкі ў Езуса Журботнага. Няхай Юбілейны Год Міласэрнасці будзе добрай нагодай, каб аднавіць сваю любоў да Бога і бліжніх. Дакранемся разам да Божай міласэрнасці!» — ад імя арганізатараў кажа кс. Юрый Марціновіч, кiрaўнiк пілігрымкі.
(JM)
|