Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пешая пілігрымка Гродна-Навагрудак адбудзецца 24-30 ліпеня
Анонсы
07.07.2016 19:17

З 24 па 30 ліпеня пройдзе VIІ пешая пілігрымка Гродна-Навагрудак, звязаная з ушанаваннем навагрудскіх сясцёр назарэтанак, якія загінулі мучаніцкай смерцю ў часы Другой сусветнай вайны.

Пілігрымка выйдзе раніцай 24 ліпеня з гродзенскага касцёла Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі пасля святой Імшы а 9-й гадзіне. Узначаліць пілігрымку кс. Віталій Сідорка, які ў канферэнцыях падчас яе асаблівым чынам наблізіць удзельнікам сутнасць «белага мучаніцтва» с. Малгажаты, якая засталася ў жывых.

Святая Імша на месцы расстрэлу сясцёр (у Батароўскім лесе) адбудзецца 30 ліпеня ў 18.00. Яе ўзначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі, удзел у ёй прыме таксама мансеньёр Марынко Антолавіч, Часовы павераны ў справах Апостальскай Нунцыятуры ў Беларусі.

Святая Імша ў гадзіну расстрэлу назарэтанак адбудзецца 31 ліпеня ў 4.30 у навагрудскім касцёле Перамянення Пана (фарным).

Маршрут пілігрымкі: Гродна — Азёры — Астрына — Шчучын — Орля — Хвіневячы — Наваельня — Навагрудак

22 ліпеня ў 20.00 у гродзенскім касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі адбудзецца сход для тых, хто збіраецца прыняць удзел у пілігрымцы.

З пытаннямі адносна пілігрымкі звяртацца па тэлефонах:

+375 29 882 60 88 (МТС) с. Філатэя
+375 33 32 12 633 (МТС) с. Кляра

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.