Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Евангелізацыйныя рэкалекцыі пройдуць у Івянцы
Анонсы
10.07.2016 16:03

З 15 па 23 жніўня ў Івянцы адбудуцца евангелізацыйныя рэкалекцыі, мэтай якіх з’яўляецца паглыбленне катэхетычных ведаў і прыйсце да больш блізкай сустрэчы з асобай Езуса Хрыста.

Рэкалекцыі засноўваюцца на керыгме, таму кожны з сямі дзён будзе прысвечаны пэўнай тэме:

I дзень керыгмы — Бог любіць мяне. Разбурэнне ілжывага, фальшывага вобразу Бога. Адкрыццё Бога як Айца, поўнага любові.
II дзень керыгмы — Грэх аддзяляе мяне ад Бога. Прабачэнне і ўнутранае аздараўленне. Паказ наступстваў граху. Знаёмства са сваімі недахопамі.
III дзень керыгмы — Мне патрэбны Збаўца. Аб’яўленне Езуса як адзінага Пана і Збаўцы свету і кожнага чалавека.
IV дзень керыгмы — Я хачу паверыць у Бога і навярнуцца. Прыход да асабістага акту веры, да пераканання, што Езус можа змяніць маё жыццё. Знаёмства і асабістая сустрэча з Езусам, паглыбленне ўзаемаадносінаў з Ім.
V дзень керыгмы — Марыя — мая Маці. Адкрыццё ўзаемаадносінаў з Марыяй.
VI дзень керыгмы — Езус пасылае да мяне Святога Духа. Узбуджэнне жадання мець перш за ўсё Духа Святога.
VII дзень керыгмы — Мне патрэбны Касцёл. Паглыбленне ведаў аб жыцці Касцёла.

Штодзённая праграма рэкалекцый:


7.00 — пад'ём
7.30 — малітва і Гадзінкі да Найсвяцейшай Марыі Панны
8.00 — сняданак, дзяжурства
9.30 — школа спеваў
10.30 — святая Імша, «Анёл Панскі»
12.00 — медытацыя (прыкладна 30 хв.)
12.45 — абед
15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці і канферэнцыя
16.00 — сустрэча ў групах
18.00 — вячэра
19.00 — вясёлы вечар
20.00 — уводзіны ў малітву і адарацыя (Ружанец)
— святая цішыня (Sacrum silentium)
— праз 30 хв. пасля заканчэння малітвы выключаецца святло.

Узрост удзельнікаў — 14-35 гадоў. Удзельнікі будуць дзяліцца на групы ў адпаведнасці з узростам.

Удзельнікам трэба мець:

  • Святое Пісанне (Стары і Новы Запавет)
  • ружанец
  • нататнік і ручку
  • ліхтарык і спальнік.

Рэкалекцыі будуць праходзіць на беларускай мове, як і ўсе фармацыйныя матэрыялы, якія сістэматычна будуць атрымліваць удзельнікі сфармаваных груп.

Для ўдзелу ў рэкалекцыях няма вызначанай аплаты, за ахвяру арганізатары будуць шчыра ўдзячныя.

На рэкалекцыі можна запісацца па тэлефоне: +375 29 888 97 82 (айцец Павел Раманчук OFM Conv) альбо выслаць свае даныя (імя, прозвішча, дата нараджэння, нумар тэлефона і парафія) на адрас: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript .

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.