Для тых, хто збіраецца ў Кракаў на асабістым аўтамабілі ці аўтобусе
Польскія памежныя службы прадугледзелі магчымасць праезду па спецыяльным хуткім калідоры. Для гэтага трэба мець налепку з лагатыпам на аўтатранспарце і дакументы ўдзельнікаў СДМ (візы, пасведчанне аб рэгістрацыі пілігрыма).
Для тых, хто едзе на замоўленым цягніку з Гродна Замоўлены цягнік 20 ліпеня пілігрымы збіраюцца на чугуначным вакзале ў Гродна. Памежны і мытны дагляд на вакзале пачнецца ў 6.00 і скончыцца ў 7.30. Кожны ўдзельнік атрымае квіток на праезд у два бакі (Гродна-Кузніца і Кузніца-Гродна). Адпраўленне цягніка ў 8.20. У Кузніцы будзе прыпынак прыкладна на дзве з паловай гадзіны. Падчас прыпынку прадугледжана святая Імша ў касцёле і сняданак у парафіі. Усе пілігрымы будуць падзелены на групы для рассялення ў Седльцах. Вяртанне ў Беларусь запланавана 1 жніўня каля 12.00 (на чыгуначны вакзал у Гродне). Абавязкова трэба ўзяць у пілігрымку:
- Біблію, ружанец, малітоўнік.
- Пашпарт, ксеракопіі пашпарта і візы.
- Мець копію пашпарта на віртуальным дыску (Яндэкс дыск, Гугл дыск).
- Праверыць наяўнасць у пашпарце візы, якая сапраўдная на перыяд з 20 ліпеня па 1 жніўня 2016 г.
- Натарыяльна завераная згода бацькоў ці асобаў, якія іх замяняюць, на выезд з Рэспублікі Беларусь — для непаўналетніх.
- Медыцынская страхоўка на перыяд з 20 па 25 ліпеня 2016 г. (Дыяцэзіяльныя дні).
- Грошы на асабістыя выдаткі.
- Лекі. Пры хранічных захворваннях узяць тыя лекі, якія прапісаў урач.
- Спальнік і карымат.
- Мабільны тэлефон (на яго можна будзе запампаваць наладу з правадніком па Кракаве і праграмай удзелу). Перад ад'ездам неабходна праверыць і зарадзіць гаджэт, пачысціць памяць. Узяць навушнікі, зарадныя прылады, дадатковыя акумулятары, батарэі, перахаднікі.
- Прадметы асабістай гігіены.
- Зручную, практычную вопратку і абутак. Галаўны ўбор, які будзе абараняць ад сонца. Парасон ці іншую абарону ад дажджу.
- Варта мець таксама сувеніры для прымаючай сям'і (у Седльцах) і для новых сяброў.
Усе прадукты, у складзе якіх ёсць мяса ці малако, катэгарычна забаронены для ўвозу ў Польшчу і Беларусь. Варта памятаць, што пілігрымка мае рэлігійны характар і не звязана з задавальненнем асабістых і эканамічных інтарэсаў. Удзельнікаў будуць прымаць на мяжы і ў польскіх сем'ях як пілігрымаў. Трэба дакладна прытрымлівацца правіл паводзін, каб не зганьбіць усіх беларускіх пілігрымаў, беларускіх католікаў і краіну ў цэлым. «Жадаю кожнаму ўдзельніку і кожнай удзельніцы духоўна карыснага і радаснага перажывання пілігрымкі. Прашу аб малітве і памятаю пра вас у сваёй малітве», — звяртаецца да пілігрымаў кс. Антоні Грэмза. Праграма Дыяцэзіяльных дзён у Седльцы (для тых, хто едзе з Гродна):
20 ліпеня - прыезд, размяшчэнне па сем’ях
21 ліпеня: - 7.00 — 9.00 — сняданак у сем’ях
- 9.00 — 9.45 — ранішняя малітва ў парафіях
- 10.00 — 11.00 — катэхеза ў розных моўных групах
- 11.00 — 12.00 — супольнае абмеркаванне катэхезы
- 12.00 — 13.00 — «Кава з Бургамістрам»: мэры гарадоў будуць вельмі рады сустрэцца з пілігрымамі
- 13.30 — абед
- 14.30 — 16.30 — экскурсіі і сустрэчы
- 18.00 — адкрыццё СДМ, супольная вячэра, канцэрт і чуванне.
22 ліпеня: - 7.00 — 8.30 — сняданак у сем’ях
- 8.30 — 9.15 — Ютрань
- 9.30 — 10.30 — катэхеза ў розных моўных групах
- 11.00 — справы міласэрнасці
- 14.00 — абед
- 15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці
- 15.30 — актыўны адпачынак (турыстычныя трасы або майстар-класы – на выбар)
- 20.00 — вячэра
- 21.00 — набажэнства
23 ліпеня: - 7.00 — 9.00 — сняданак у сем’ях
- 9.00 — 9.45 — ранішняя малітва ў парафіях
- 10.00 — 10.45 — катэхеза ў розных моўных групах
- 11.00 — 12.00 — праца ў невялікіх міжнародных групах
- 12.00 — абед
- 13.00 — актыўны адпачынак (турыстычныя трасы або майстар-класы — на выбар)
- 18.00 — вячэрняе мерапрыемства, набажэнства і споведзь
24 ліпеня: - 7.00 — 9.00 — сняданак у сем’ях
- 9.00 — 9.45 — ранішняя малітва ў парафіях
- 10.00 — 11.00 — катэхеза ў розных моўных групах
- 12.00 — святая Імша ў парафіях
- 13.00 — сустрэчы з парафіянамі, абед у сем’ях, час, праведзены з сем’ямі
- 20.00 — развітальная вячэра ў парафіі
25 ліпеня
Праграма Сусветных дзён моладзі ў Кракаве: 25 ліпеня 26 ліпеня: - Вечар — святая Імша на адкрыццё СДМ
27 ліпеня: - Раніца — катэхеза з біскупамі
- Дзень — Фестываль моладзі, Цэнтр пакліканняў
- Вечар — Фестываль моладзі
28 ліпеня:- Раніца — катэхеза з біскупамі
- Дзень — Фестываль моладзі, Цэнтр пакліканняў
- Вечар — прывітанне Святога Айца Францішка
29 ліпеня: - Раніца — катэхеза з біскупамі
- Дзень — Фестываль моладзі
- Вечар — Крыжовы шлях
30 ліпеня: - Раніца — паломніцтва ў «Campus Misericordiae»
- Дзень — паломніцтва ў «Campus Misericordiae»
- Вечар — начное чуванне са Святым Айцом Францішкам
31 ліпеня: - Раніца, дзень — святая Імша са Святым Айцом Францішкам
- Вечар — ад’езд дадому
1 жніўня (АлГ)
|