У Лучаі адбудзецца ўрачыстасць у гонар св. Ганны і з нагоды 250-годдзя заснавання святыні |
Анонсы
|
16.07.2016 22:55 |
23 ліпеня ў парафіі Св. Юды Тадэвуша ў Лучаі (Віцебская дыяцэзія) адбудзецца ўрачыстасць у гонар святой Ганны і з нагоды 250-годдзя заснавання лучайскай святыні.
Парафія запрашае на ўрачыстасць.
Праграма:
- 14.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
- 15.00 — урачыстая святая Імша (узначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB)
- 16.50 — асвячэнне аўтатранспарту
- 17.00 — канцэрт (вядучыя — Таццяна Якушава і Валянціна Альшанская, запрошаны на свята: «Беларускія дудары» (Віталь Воранаў і інш.), Марына Вярэніч, гурт «Рэха», Лявон Вольскі і Павел Аракелян, Валянціна Альшанская, Дзмітрый Корсак і Андрэй Жукоўскі, Алег Сямёнаў, гурт «Ферцінка» (г. Полацк), Аляксей Грос)
- 23.00 — фаершоў
- 23.15 — заканчэнне свята з феерверкам у 250 залпаў
Між блокамі канцэрта выступяць дзеці і моладзь з Лучая і Варапаева. (AG)
|