Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Імша ў пятую гадавіну смерці кардынала Казіміра Свёнтка адбудзецца ў Пінску
Анонсы
19.07.2016 16:51

У пятую гадавіну смерці кардынала Казіміра Свёнтка ўсе жадаючыя запрашаюцца на святую Імшу, якая адбудзецца ў пінскім катэдральным касцёле 21 ліпеня.

Пачатак Імшы ў 12.00.

Гэтая Эўхарыстыя стане падзякай Богу за служэнне руплівага пастыра Пінскай дыяцэзіі і яго адданасць Богу і людзям. Падчас Імшы вернікі будуць прасіць аб вечным збаўленні для душы спачылага іерарха.

«Таксама звернемся да Бога з малітвай аб пакліканнях да святарскага і манаскага жыцця, каб многія юнакі, якіх Бог кліча да свайго служэння ў Касцёле, адгукнуліся на голас Пана па прыкладу кардынала Казіміра Свёнтка. На той час ён быў выпускніком Баранавіцкай гімназіі — і падчас наведвання пінскай катэдры, молячыся пры труне Слугі Божага Зыгмунта Лазінскага, першага біскупа Пінскага, адчуў пакліканне да служэння Богу. Няхай жа сэрца кожнага маладога чалавека, якога сам Бог кліча да асаблівага служэння ў Касцёле, таксама будзе адкрытым на голас Пана», — заўважаюць ініцыятары набажэнства.

(MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.