Фестываль хрысціянскай музыкі «Laudato Si» збірае ахвяраванні анлайн |
Анонсы |
19.07.2016 16:36 |
Беларускіх хрысціянскіх музыкаў запрашае 20-21 жніўня фестываль-конкурс «Laudato Si», які пачаў збор сродкаў на краўдфандынгавым сайце Ulej.by. «Ідэя гэтага фестывалю ў тым, каб дапамагчы хрысціянскім музыкам Беларусі ў прафесійным і творчым развіцці. Мы прапаноўваем ім выходзіць на большыя пляцоўкі і аўдыторыі, арганізоўваць самастойныя гурты і калектывы, пісаць уласныя спевы і заўсёды імкнуцца наперад!» — кажа дырэктар фестывалю Андрэй Лугін, кіраўнік хрысціянскага гурта «Laudans».
Фестываль адбудзецца ў аграгарадку Беразінскае ў Маладзечанскім раёне. 20 жніўня адбудзецца конкурсная частка, 21 жніўня — святочны гала-канцэрт з удзелам пераможцаў і зоркі вечара, а таксама духоўны і музычны адпачынак. «Прагучыць шмат цікавых спеваў, будуць розныя сустрэчы і малітвы разам, а вакол — прыгажосць прыроды! Гэтым фестывалем мы хочам выявіць аўтараў і выканаўцаў хрысціянскай музыкі ў грамадстве, а таксама такім чынам займацца новай евангелізацыяй», — распавядае духоўны кіраўнік свята ксёндз Сяргей Бараўнёў. Праграма «Заклікаем вас, дарагія сябры, далучыцца да нашай агульнай справы і матэрыяльна падтрымаць наш фестываль! Мы хочам, каб фестываль "Laudato Si" прайшоў на высокім узроўні і з года ў год станавіўся лепей. Вядома, што такая падзея патрабуе шмат затратаў», — гаворыцца ў абвестцы. Ulej.by (АлГ) |