Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Piligrymka.by запрашае ў пілігрымку да св. Брыгіды ў Швецыю 25-31 жніўня
Анонсы
21.07.2016 14:39

23 ліпеня Каталіцкі Касцёл ушаноўвае святую Брыгіду. Яна жыла і дзейнічала ў XIV ст. перш за ўсё ў Швецыі. Аднак у дзейнасці для Хрыста святая не абмежавалася тэрыторыяй сваёй радзімы, а здзейсніла некалькі паломніцтваў, пакідаючы пасля сябе памяць у выглядзе добрых спраў, як, напрыклад, дом міласэрнасці ў Рыме. Брыгіда была святой і ў ролі шмадзетнай маці, мела мужа і 8 дзяцей, і ў ролі манахіні, як заснавальніца жаночага і мужчынскага кляштараў. Святая павучала каралёў Еўропы і Рымскіх Папаў. Маючы актыўную жыццёвую пазіцыю і жывучы пры каралеўскім двары, Брыгіда адначасова была візіянеркай, прыадчыніла нашчадкам дарогу да добрай смерці.

Сёння святая Брыгіда спачывае ў Вадстане (Швецыя), у кляштары, заснаваным ёй, які цяпер належыць Пратэстанцкай Царкве. Яе рэліквіі знаходзяцца таксама ў катэдральным саборы Стакгольма.

Piligrymka.by запрашае ў падарожжа 25-31 жніўня, падчас якога плануецца наведаць Талін, Хельсінкі, Рыгу, Аглону, памаліцца ў стакгольмскай катэдры і ўшанаваць рэліквіі святой Брыгіды.

Падарожнічаць удзельнікі будуць на аўтобусе з Мінска, а таксама тры разы будуць сядаць на паром, каб пераправіцца праз Балтыйскае мора.

Умовы пілігрымавання: абавязковыя ахвяраванні за аднаго паломніка 950 рублёў, за дваіх 1800 рублёў.

Запіс да 27 ліпеня.

Тэлефоны:


+ 375 33 353 51 10, +375 29 663 51 10

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.