Праграма ўрачыстасцяў 73-й гадавіны мучаніцкай смерці сясцёр назарэтанак у Навагрудку |
Анонсы
|
24.07.2016 22:18 |
30-31 ліпеня ў Навагрудку адбудуцца ўрачыстасці, звязаныя з 73-й гадавінай мучаніцкай смерці 11 сясцёр назарэтанак, якія ў часы Другой сусветнай вайны аддалі сваё жыццё за бацькаў сем’яў.
Праграма
- 18.00 — святая Імша на месцы расстрэлу сясцёр у Батароўскім лесе (узначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі, удзел у Імшы прыме мансеньёр Марынко Антолавіч, Часовы павераны ў справах Апостальскай Нунцыятуры ў Беларусі)
- 21.00 — пачатак чування перад рэліквіямі 11 благаслаўлёных назарэтанак у касцёле Перамянення Пана ў Навагрудку
- 21.00–22.00 — праграма, якую правядуць сёстры назарэтанкі, медытацыя аб благаслаўлёных мучаніцах з Навагрудка, літанія да благаслаўлёных сясцёр
- 22.00–23.00 — праграма, якую правядуць вернікі сапоцкінскай парафіі
- 23.00 — канферэнцыя (кс. Андрэй Радзевіч), Вяночак да благаслаўлёных сясцёр у інтэнцыі сем’яў
- 24.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
- 24.00-2.00 — праграма, якую правядзе моладзь з Навагрудка
- 2.00-3.00 — Крыжовы шлях, Вяночак да Божай Міласэрнасці
- 3.00-4.00 — праграма, якую правядуць удзельнікі пілігрымкі Гродна-Навагрудак
- 4.30 — святая Імша ў гадзіну расстрэлу назарэтанак
Кангрэгацыя Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел ва ўрачыстасцях.
(JM), (AG)
|