Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У семінарыі ў Гродне пройдуць рэкалекцыі для юнакоў
Анонсы
01.08.2016 13:02

З 12 па 14 жніўня ў будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудуцца рэкалекцыі «Распазнанне паклікання» на тэму «Міласэрныя, як Айцец».

Юнакі, а асабліва міністранты ад 14 гадоў, запрашаюцца на перажыванне хвілін цішыні, а таксама на разважанне над сваім жыццёвым шляхам, каб яшчэ раз запытаць сябе ў сэрцы: «Да чаго мяне кліча Бог?» Удзельнікі рэкалекцый змогуць адчуць атмасферу семінарыйнага жыцця, паразмаўляць з семінарыстамі і духоўнымі айцамі, а таксама ўзбагаціць свае веды адносна праўдаў веры і малітвы.

Аб удзеле ў рэкалекцыях просьба паведаміць да 7 жніўня. Колькасць удзельнікаў абмежаваная.

Адказныя за рэкалекцыі — кс. Валерый Быкоўскі (тэл. +375 29 695 24 69), кс. Андрэй Лішко (тэл. +375 29 744 99 61). Запісацца можна па тэлефоне семінарыі: 8015 277 02 34.


Праграма

12 жніўня

18.00 — прыезд, размяшчэнне
18.30 — вячэра
19.30 — сустрэча, знаёмства
20.30 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
22.30 — адпачынак

13 жніўня

8.00 — пад'ём
8.30 — ранішнія малітвы
9.00 — сняданак
10.00 — канферэнцыя 1
11.30 — літургічная сустрэча
12.30 — разважанне над Божым словам у групах (lectio meditatio oratio contemplatio actio)
13.30 — абед
15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці
16.00 — выезд
18.00 — святая Імша
19.30 — супольная сустрэча, вясёлы вечар
21.00 — выезд у Гродна
22.00 — адпачынак

14 жніўня

8.00 — пад'ём
8.30 — ранішнія малітвы
9.00 — сняданак
10.00 — канферэнцыя 2
11.00 — агульная сустрэча, падвядзенне вынікаў
12.00 — святая Імша ў катэдральным касцёле
13.30 — абед
14.00 — развітанне

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.