Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Парафія ў Ракаве запрашае на фэст св. Дамініка |
Анонсы
|
04.08.2016 11:26 |
7-8 жніўня ў Ракаве (Валожынскі р-н) пройдзе традыцыйнае святкаванне парафіяльнай ўрачыстасці св. Дамініка — апекуна парафіі. Запрашаюцца ўсе жадаючыя.
У ракаўскай парафіі штогод велічна адначаецца гэтая ўрачыстасць. Парафіяне і госці моляцца аб патрэбных ласках праз заступніцтва святога Дамініка.
Таксама ў гэтыя дні ў ракаўскай святыні можна ўшанаваць старадаўні абраз святой Марыі Магдалены. Гэты абраз, зніклы з касцёла ў савецкія часы, цудоўным чынам вярнуўся на сваё месца. Пасля грунтоўнай рэстаўрацыі абраз выстаўлены для публічнай адарацыі, каб можна было зблізку ўбачыць прыгожы твор мастака і памаліцца праз заступніцтва св. Марыі Магдалены. Пасля абраз будзе змешчаны ў бакавым алтары святыні.
Праграма ўрачыстасцяў
7 жніўня 10.00 — святая Імша, якую ўзначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB. Пасля Імшы эўхарыстычная працэсія вакол святыні. 12.00 — канцэрт арганнай і вакальнай музыкі ў выкананні арганіста Юрыя Габруся і мецца-сапрана Кацярыны Крашчук (уваход вольны) 15.00 — святая Імша на польскай мове
8 жніўня 10.00 і 18.00 — святая Імша ў гонар святога Дамініка Перад кожнай святой Імшой будзе магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння. (AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.