Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Праграма ўрачыстасцяў у санктуарыі Езуса Журботнага ў Росі
Анонсы
04.08.2016 11:44
6-7 жніўня санктуарый Езуса Журботнага ў Росі прымае пілігрымаў, якія прыбудуць на ўрачыстасці з розных частак Гродзенскай дыяцэзіі.

 

Праграма

6 жніўня

З 17.00 — прывітанне пілігрымаў кусташам санктуарыя ксяндзом Чэславам Паўлюкевічам
18.00 — Імша з удзелам пілігрымаў, якую ўзначаліць дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі
19.00 — адпачынак і вячэра
21.00 — канферэнцыя на тэму «Дакрануцца да Божай міласэрнасці» (кс. Чэслаў Паўлюкевіч, кусташ санктуарыя ў Росі)
22.00 — працэсія са свечкамі вакол санктуарыя і Ружанец каля фігуры Маці Божай Каралевы супакою
24.00 — выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і распачацце чування, якое працягнецца да 8.00

7 жніўня

8.00 — канцэрт групы «OPEN»
10.00 — святая Імша на заканчэнне ўрачыстасці, якую ўзначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч

На ўрачыстасці ў Рось запрашаюцца ўсе, хто жадае маліцца аб міры ў свеце, а таксама міры для кожнай сям’і нашай краіны.


(JM), (AYU)

Фота Яны Роўда

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.