Салезіяне запрашаюць хлопцаў на разважанне над пакліканнем |
Анонсы
|
06.08.2016 22:07 |
Хлопцы ад 13 гадоў, якія хочуць паразважаць над тым, да чаго іх кліча Бог, асабліва над салезіянскім пакліканнем, запрашаюцца прыняць удзел у лагеры аб пакліканнях пад назвай «РroVocatio». Акцыя адбудзецца з 16 па 25 жніўня ў в. Вайнідзеняты (Гродзенская вобл., Смаргонскі р-н).
Удзельнікам трэба мець: - Біблію
- Блакнот і ручкy
- Неабходныя лекі
- Спальнік і карымат
- Адзенне: цёплае, спартыўнае, для святой Імшы.
- Плаўкі
- Сродкі асабістай гігіены
- Ліхтарык
- Кішэнны ножык
- Дажджавік
- Посуд (талерку, лыжку, відэлец, кубак)
- Анкету
Таксама трэба прачытаць з Бібліі Кнігу Зыходу.
Удзельнікаў чакае разважанне над пакліканнем да святарскага і манаскага жыцця, святая Імша, гульні, гурткі, адпачынак.
Запіс у свайго пробашча альбо адказнага за араторый да 11 жніўня. Абавязкова запоўніць анкету (да 18 гадоў — запаўняюць бацькі).
Дадатковая інфармацыя ў мясцовых салезіянаў альбо па тэлефоне:
+375 29 122 32 44 кс. Алег SDB
Паводле sdb.by (AG)
|