Святая Зямля і Вільнюс: мінскі Чырвоны касцёл запрашае вернікаў у пілігрымкi |
Анонсы
|
08.08.2016 18:17 |
Цэнтр «Пілігрым» мінскага касцёла свв. Сымона і Алены ў верасні-лістападзе арганізоўвае пілігрымкі ў Святую Зямлю і ў Вільнюс да абраза Маці Божай Вастрабрамскай.
З верай у сэрцы і Евангеллем у руцэ
Удзельнікі пілігрымкі на Святую Зямлю атрымаюць магчымасць адчуць на сабе дух падзей, якiя змянілi лёс чалавецтва, дакрануцца да нямых сведкаў мінулых стагоддзяў Святой Зямлі.
Малiцца i разважаць у Галілеі i Бэтлееме, Юдэі і Ерузалеме. Пiлiгрымка ў Святую Зямлю — гэта пілігрымка па слядах патрыярхаў, суддзяў і прарокаў, пошук сябе, пошук іншых і надзеі на сустрэчу з Панам.
Абраз Маці Божай Вастрабрамскай шырока шануецца католікамі ў Беларусі, Літве, Польшчы і Украіне. Звычайна пілігрымы спяшаюцца ў Вільнюс, каб удзельнічаць ва ўрачыстых набажэнствах 11-16 лістапада.
Колькасць паломнікаў кожны год расце. Касцёл свв. Сымона і Алены запрашае ў аўтобусную пілігрымку ў Вільнюс, якая адбудзецца 12 лістапада.
У праграме — малітва ў Вострай Браме каля абраза Маці Божай Міласэрнасці, а таксама знаёмства з касцёламі старажытнага Вільнюса.
Віза афармляецца бясплатна. Запіс да 1 кастрычніка па тэлефоне 8029 611 35 36 або па электронным адрасе
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
, a таксама ў цэнтры «Пілігрым» Чырвонага касцёла (памяшканне бібліятэкі касцёла).
тэл. + 375 29 611 35 36, + 375 17 211 36 36, + 375 17 200 56 32 (бібліятэка касцёла) Арганізатары пілігрымкі
|