6-13 кастрычніка «Каталіцкі пілігрым» арганізоўвае пілігрымку на Святую Зямлю з нагоды 25-годдзя заснавання Гродзенскай дыяцэзіі. Удзельнікі духоўнага падарожжа «Па слядах Езуза Хрыста» змогуць наведаць асноўныя месцы з жыцця Хрыста, апісаныя ў Бібліі.
«Тыя, хто прыязждаюць пілігрымкай на Святую Зямлю, нібы адкрываюць для сябе пятае Евангелле, бо становяцца сведкамі жыцця Хрыста», — адзначае адзін з арганізатараў пілігрымкі кс. Раман Факсінскі. 
Галілея, Юдэя, Ерузалем, Кафарнаум, Назарэт, гара Табор, Ерыхон, Гетсіманскі сад — у праграме прадугледжана наведванне гэтых і іншых месцаў.

Пілігрымка падзякі за 25-годдзе Гродзенскай дыяцэзіі стане адной з трох пілігрымак на Святую Зямлю, якую «Каталіцкі пілігрым» плануе на восень 2016 года.
22-29 верасня пройдзе яшчэ адна пілігрымка з тым жа маршрутам.

4-13 кастрычніка ў пілігрымку адправяцца тыя, хто калісьці ўжо бываў на Святой Зямлі: «Святая Зямля ў другі раз» — такую назву носіць духоўнае падарожжа, якое прадугледжвае адпачынак на Мёртвым і Чырвоных марах, а таксама наведванне месцаў, згаданых у Старым Запавеце.
Ілья Лапато, фота Аляксандры Шчыглінскай
|