| Упершыню ў Гомелі пройдзе Міжнародны форум ананімных алкаголікаў |
| Анонсы |
| 12.08.2016 10:42 |
|
У Гомелі першапачатковая арганізацыя Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Цэнтральная служба ананімных алкаголікаў» была зарэгістравана ў снежні 2010 года. Сёння ў горадзе праходзяць сходы дзвюх груп АА, а таксама групы для Ал-Анон (членаў сем’яў алкаголікаў). Групы АА сустракаюцца ў цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, а таксама ў каталіцкім Доме міласэрнасці сясцёр Маці Тэрэзы і ў мясцовым касцёле. Беларуская садружнасць АА існуе з 1990 года. На сёння ў Беларусі дзейнічае каля 80 груп АА, якія наведваюць больш за 2 тысячы чалавек. У свеце каля 4 мільёнаў чалавек дзякуючы праграме АА ідуць на папраўку. У чэрвені 2015 года сусветны рух АА адзначыў сваё 80-годдзе. Як звязацца з АА? Адрас офіса Цэнтра абслугоўвання АА ў Беларусі: У Гомелі: +375 29 372 75 27 Антон |


Мерапрыемства, прысвечанае шасцігоддзю з’яўлення руху АА ў Гомелі, запланавана на 3-4 верасня. На сустрэчу збяруцца людзі з розных гарадоў Беларусі, Расіі, Украіны, Прыбалтыкі і іншых краін.
для друку