Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB запрашае атрымаць адпуст у магілёўскай катэдры
Анонсы
14.08.2016 12:23

15 жніўня, ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, у магілёўскім катэдральным касцёле можна атрымаць поўны адпуст. Католікі Магілёўшчыны і ўсе жадаючыя запрашаюцца ў магілёўскую катэдру на адпустовую святую Імшу ў 18.30.

Аб гэтым гаворыцца ў запрашэнні, якое скіроўвае біскуп вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці Аляксандр Яшэўскі SDB.

«15 жніўня Касцёл адзначае ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Для вернікаў Магілёўскай часткі нашай архідыяцэзіі гэта незвычайны дзень. Менавіта наша магілёўская катэдра названа ў гонар Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, таму ў гэты дзень у ёй можна атрымаць поўны адпуст, так званую індульгенцыю — адпушчэнне Божых караў за здзейсненыя грахі.

У дзень Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі існуе традыцыя ў знак падзякі прыносіць першыя плады новага ўраджаю для асвячэння.

Запрашаю католікаў Магілёўшчыны і ўсіх жадаючых да ўдзелу ў адпустовай святой Імшы ў 18.30 у катэдру», — піша біскуп.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.