Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Парафія Божага Цела ў Беразінскім запрашае на фестываль «Laudato Si»
Анонсы
19.08.2016 14:01

У бліжэйшы ўікенд — 20-21 жніўня парафія Божага Цела ў Беразінскім запрашае ўсіх ахвочых на хрысціянскі музычны фестываль «Laudato Si».

Падчас фестывалю 20 жніўня адбудзецца конкурс беларускіх музыкаў, якія прыедуць з розных куткоў Беларусі.

«Будуць удзельнікі з Мінска, Маладзечна, Смаргоні, Валожына, Глуска, Мядзеля, Чэрвеня, Беразінскага, Свіра і іншых мясцінаў. Таксама прыемна ўражвае колькасць і разнастайнасць пададзеных на ўдзел заявак: каля 20 анкет, сярод якіх будуць як салісты, так і ансамблі, хоры, гурты; як дзеці, так і сталыя асобы; як ансамблі акадэмічных, народных напрамкаў, так і шмат моладзевых гуртоў», — падзялілася адна з арганізатараў, музыка Алена Палачанская.

А ўжо 21 жніўня запрашаюцца ўсе жадаючыя — аматары розных стыляў хрысціянскага спеву. Сярод усіх мерапрыемстваў цэнтрам праграмы фестывалю будуць св. Імша а 12-й гадзіне і ўрачысты гала-канцэрт з удзелам пераможцаў фестываля і зоркі вечара, у якасці якой запрошаны гурт «Carpen Diaz».

Пачатак гала-канцэрта ў 14.30.

Праграма цалкам:

Усю дадатковую інфармацыю можна знайсці ў суполцы фестывалю vk.com/laudato_si ці па тэлефонах:

+37525 5394835 (Андрэй) і +37525 5395236 (Алёна)

(AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.