Рэкалекцыі для святароў пройдуць у Касцюковічах |
Анонсы |
19.08.2016 15:42 |
Біскуп вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці Аляксандр Яшэўскі SDB па-айцоўску запрашае ўсіх святароў Магілёўскай вобласці ўмацаваць духоўнасць і братняе адзінства на рэкалекцыях, якія адбудуцца 26-29 верасня ў Касцюковічах. Гэтыя духоўныя практыкаванні, прысвечаныя тэматыцы Божай міласэрнасці ў святарскім служэнні, якія правядзе вопытны духоўны настаўнік а. Раман Шульц, дамініканін з Магілёва, распачнуцца ў панядзелак 26 верасня святой Імшой а 18-й гадзіне, а завершацца братнім супольным пасілкам у чацвер 29 верасня. (AG) |