Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Школа cямейнага жыцця ў Мінску аб'яўляе набор навучэнцаў
Анонсы
05.09.2016 11:22

Мэтай Школы сямейнага жыцця з'яўляецца падрыхтоўка сямейных дарадчыкаў, якія могуць дапамагаць пры парафіі, у падрыхтоўцы сямейных пар да сакрамэнту сужэнства, а таксама ў сямейнай кансультацыі.

Час навучання — тры гады. З'езды адзін раз у месяц, звычайна трэція субота і нядзеля месяца. Месца навучання — Цэнтр «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў Ляскоўцы (Бараўляны).

Пасля заканчэння ШСЖ слухач атрымлівае дыплом, які з'яўляецца падставай для выканання функцыі сямейнага кансультанта пры парафіях, а таксама дыплом аб заканчэнні курса І ступені для выкладчыкаў натуральнага планавання сям'і ў вобласці сімптатэрмальнага метаду.

Кваліфікацыйная размова для кандыдатаў адбудзецца 16 і 17 верасня ў 17.00 у мінскім касцёле свв. Сымона і Алены (у дольным касцёле).

На размову неабходна мець з сабой дакументы:

  • просьба аб прыняцці ў Школу сямейнага жыцця
  • кароткая аўтабіяграфія
  • рэкамендацыя пробашча
  • 2 фота на дакументы
  • ксеракопія пасведчання аб сярэдняй адукацыі
  • ксеракопія пашпарта.

Кантактныя тэлефоны:

+375 44 759 45 25 а. Сяргей Трысцень OCD
тэл/факс 8017 243 10 39

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.