Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| «Школа сямейнага жыцця» ў Гродне аб’яўляе набор навучэнцаў |
| Анонсы |
| 26.09.2016 22:09 |
|
Мэтай «Школы сямейнага жыцця» з'яўляецца падрыхтоўка сямейных дарадчыкаў, якія могуць дапамагаць пры парафіі, у падрыхтоўцы сямейных пар да сакрамэнту сужэнства, а таксама ў сямейнай кансультацыі. Час навучання — тры гады. З'езды адзін раз у месяц, звычайна другая субота і нядзеля месяца. Заняткі будуць праходзіць у айцоў рэдэмптарыстаў па адрасе: г. Гродна, вул. Курчатава, 41 (Дзевятоўка). Пасля заканчэння ШСЖ слухач атрымлівае дыплом, які з'яўляецца падставай для выканання функцыі сямейнага кансультанта пры парафіях, а таксама дыплом аб заканчэнні курса І ступені для выкладчыкаў натуральнага планавання сям'і ў вобласці сімптатэрмальнага метаду.
Кваліфікацыйная размова для кандыдатаў адбудзецца 8 кастрычнiка ў 19.50 у касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля (вул. Курчатава, 41 (Дзевятоўка)).
Падрабязная інфармацыя па тэлефоне: (AG) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


«Школа сямейнага жыцця» ў Гродне аб’яўляе набор навучэнцаў на новы
навучальны год 2016/2017. Да ўдзелу ў занятках,
якія распавядаюць аб фундаментальных праўдах веры і хрысціянскай сям’і, запрашаюцца ўсе жадаючыя.
для друку