У Слоніме пройдзе XII турнір па міні-футболе памяці св. Яна Паўла ІІ |
Анонсы
|
24.08.2016 10:32 |
17 верасня ў Слоніме пры парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны
Марыі пройдзе XII турнір па міні-футболе памяці св. Яна Паўла ІІ. Спаборніцтвы, у якіх прымуць 16 каманд, пройдуць на стадыёнах ГАТ «Газпром трансгаз Беларусь» са штучным пакрыццём. Умовы ўдзелу ў турніры: - Удзел у спаборніцтвах могуць прымаць каманды з рыма-каталіцкіх парафій.
- Узрост удзельнікаў ад 17 да 30 гадоў. Кожная каманда павінна запоўніць і заверыць подпісам і пячаткай пробашча заяўку і ў электронным выглядзе да 10 верасня выслаць на
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
. Кожны з удзельнікаў каманды падчас рэгістрацыі павінен мець пры сабе пашпарт або яго ксеракопію.
- Максімальная колькасць удзельнікаў ад парафіі — 10 чалавек.
- У турніры не могуць прымаць удзел футбалісты, якія мелі або маюць прафесійны кантракт у вялікім футболе або міні-футболе (парушэнне рэгламенту вядзе да дыскваліфікацыі каманды ў наступных турнірах).
- Арганізатары на час правядзення турніру забяспечваюць усіх удзельнікаў харчаваннем і спартыўна-забаўляльнай праграмай.
- Падчас гульні на полі можа знаходзіцца чатыры палявых футбаліста і адзін галкіпер. Замены — у неабмежаванай колькасці. Час гульні — два таймы па 10 хвілін. Падзел каманд на групы пройдзе па жэрабю.
Праграма: - 7.30-8.50 – прыезд каманд (касцёл Беззаганнага Зачацця Насвяцейшай Панны Марыі, Слонім, вул. Першамайская, 11)
- 09.00 – святая Iмша (касцёл Беззаганнага Зачацця Насвяцейшай Панны Марыі)
- 10.00 – хроніка турніру (відэаагляд)
- 10.30 – футбол (пачатак спаборніцтваў на групавой стадыі, стадыён ОАО «Газпром трансгаз Беларусь»)
- 13.30-14.00 – абед
- 14.00-17.30 – футбол (фінальныя гульні, ад 1 да 16 месца, стадыён ОАО «Газпром трансгаз Беларусь»)
- 18.00 – уручэнне ўзнагарод
- 18.30 – вячэра (гімназія № 1, вул. Сінічкіна, 36)
- 19.00 – заканчэнне турніру
Тэлефоны для даведак: +375 29 319 54 65, +375 33 624 35 22 (кс. Артур).
Кс. Артур Малафей, (IL)
|