Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
18 верасня адбудзецца пешая пілігрымка Гродна-Капцёўка
Анонсы
06.09.2016 10:37

Традыцыйна ў трэцюю нядзелю верасня адбываецца пешая пілігрымка дзяцей і моладзі, настаўнікаў і выхавацеляў, выкладчыкаў і катэхетаў з Гродна і ваколіц у санктуарый Маці Божай на Узгорку Надзеі ў Капцёўцы. Сёлета пешая пілігрымка з Гродна ў Капцёўку адбудзецца 18 верасня.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя, каб на парозе новага навучальнага і катэхетычнага года даверыцца мацярынскай апецы Панны Марыі Цярпліва Слухаючай і прасіць аб Божым благаслаўленні ў вучобе.
Праграма пілігрымкі і ўрачыстасцяў у Капцёўцы:

  • 08.00 – выхад пілігрымкі з касцёла Маці Божай Анёльскай (францішканскі) у Гродне
  • 12.00 – прывітанне пілігрымаў на Узгорку Надзеі ў Капцёўцы
  • 12.00 – 13.00 – адпачынак, гарбата
  • 13.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
  • 13.15 – святая Імша
  • 14.30 – канцэрт, выступленні парафіяльных груп
  • 16.30 – заканчэнне, вяртанне ў аўтобусах у Гродна

Больш інфармацыі пра пілігрымку можна атрымаць у кусташа санктуарыя ў Капцёўцы кс. Міхала Ластоўскага (+375 29 11 68 726).
Grodnensis.by

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.