З Магілёва ў Бялынічы выйдзе першая пешая пілігрымка |
Анонсы |
08.09.2016 15:58 |
24–25 верасня адбудзецца першая пешая пілігрымка з Магілёва ў Бялынічы — месца, якое славіцца цудадзейным абразом Мацi Божай. У праграме ўрачыстых мерапрыемстваў таксама асвячэнне памятнага крыжа на месцы былых каталіцкіх могілак ХVІІІ–ХІХ стст., зруйнаваных савецкай уладай пасля Вялікай Айчыннай вайны. Біскуп вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці Аляксандр Яшэўскі SDB заахвочвае да ўдзелу ў пілігрымцы. Паводле слоў іерарха, «не мае значэння, ці будзе гэтая першая пілігрымка шматлікай, галоўнае зрабіць крок у аднаўленні гэтай традыцыі». Паводле гістарычных звестак, у ХVІІІ–ХІХ стст. бялыніцкі абраз, якi знаходзiўся ў тутэйшым касцёле кармэлiтаў, збіраў пілігрымаў усiх хрысцiянскiх канфесiй. Існавала таксама кніга, у якой запісваліся цуды за 1725–1836 гг. Бялыніцкі абраз быў другім пасля абраза Маці Божай Жыровіцкай на тэрыторыі Беларусі, ушанаваны папскімі каронамі. Каранацыя адбылася ў 1761 годзе. У гады вайны абраз захоўваўся ў Магiлёўскiм абласным краязнаўчым музеі, адкуль знiк і да сёння яго месцазнаходжанне не вядома. a Праграма І пешай пілігрымкі Магілёў – Бялынічы 24 верасня (субота)
25 верасня (нядзеля)
Удзел у пілігрымцы і пасілак — бясплатныя. Пры сабе абавязкова мець спальнік і карымат. 25 верасня для пешых пілігрымаў будзе арганізаваны пераезд з Бялыніч у Магілёў. Аўтобус ад’язджае ў 18.00 ад капліцы Маці Божай Бялыніцкай (Бялынічы, вул. Калініна, 37). Адказны: кс. дэкан Віталій Драздоўскі (+375 29 564 51 95). |