Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
У межах святкавання Юбілейнага Года Міласэрнасці пройдзе сустрэча катэхетаў, выкладчыкаў і студэнтаў Мінскага тэалагічнага каледжа |
Анонсы
|
21.10.2016 11:05 |
22 кастрычніка ў межах агульнадыяцэзіяльнага святкавання Юбілейнага Года адбудзецца сустрэча катэхетаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, а таксама выкладчыкаў, студэнтаў і выпускнікоў Мінскага тэалагічнага каледжа імя св. Яна Хрысціцеля. Удзельнікі сустрэчы пройдуць у пілігрымцы з Чырвонага касцёла да Брамаў Міласэрнасці ў мінскую архікатэдру.
rПраграма: - 10.00 — пачатак у касцёле свв. Сымона і Алены (тэматычны даклад)
- 11.00 — пілігрымаванне да Святых Дзвярэй Божай Міласэрнасці ў архікатэдру
- 11.30 — супольны ўваход у архікатэдру. Вяночак да Божай Міласэрнасці
- 12.00 — урачыстая святая Імша ў архікатэдры (узначаліць Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч)
- 13.30 — пачастунак (у Чырвоным касцёле)
- 14.30 — працяг лекцый (паводле раскладу)
(VGr)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.