Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Семінарыя ў Пінску адзначыць 15-годдзе адраджэння |
Анонсы
|
30.09.2016 14:06 |
3 кастрычніка ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску адбудзецца ўрачыстае святкаванне 15-годдзя яе адраджэння. Пасля падзення ваяўнічага атэізму семінарыя ў пачатку 1990-х гг. стараннямі кардынала Казіміра Свёнтка была вернута Касцёлу, адрамантавана і восенню 2001 года зноў адчыніла дзверы для навучэнцаў.
Адраджэнне духоўнай семінарыі — радасць для ўсяго Касцёла. Таму святкаванне будзе спалучана з днём адчыненых дзвярэй. Да ўдзелу ва ўрачыстасцях запрашаюцца ўсе жадаючыя, асабліва юнакі, якія разважаюць над святарскім пакліканнем. Для іх семінарысты рыхтуюць дадатковую праграму.
Таксама кіраўніцтва семінарыі запрашае прыняць удзел у святкаванні асабліва тых духоўных і свецкіх асобаў, якія стаялі ля вытокаў адраджэння гэтай установы, удзельнічалі ў фарміраванні яе сучаснага аблічча. Перадусім на ўрачыстасць запрошаны святары, якія прайшлі тут фармацыйна-адукацыйны шлях і цяпер паспяхова служаць як душпастыры ў самых розных кутках Беларусі.
У праграме святкавання:
10.00 — урачыстая сустрэча з нагоды 15-годдзя адраджэння семінарыі і пачатку новага навучальнага года 2016\2017 (актавая зала імя З. Лазінскага)
12.00 — святая Імша ў катэдральным касцёле
14.00 — культурная праграма для ўдзельнікаў святкавання (AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.