Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У мінскай архікатэдры памоляцца за мір |
Анонсы |
19.09.2016 15:05 |
Сусветны дзень малітвы за мір сабраў 18 верасня на трохдзённую сустрэчу ў Асізі каля 400 прадстаўнікоў рэлігій, палітыкаў і дзеячаў культуры. Да гэтай малітвы 20 верасня далучацца і вернікі Беларусі. У мінскай архікатэдры святую Імшу і адмысловае набажэнства пасля яе ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Святая Імша распачнецца ў 18.30. Першы Сусветны дзень малітвы за мір, які традыцыйна адбываецца ў Асізі, быў праведзены 30 гадоў таму, у 1986 годзе, па ініцыятыве святога Папы Яна Паўла ІІ. З тых часоў ён праводзіцца там штогод. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.