Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мітрапаліт Кандрусевіч благаславіць студэнтаў і выкладчыкаў на новы навучальны год
Анонсы
21.09.2016 09:58
Па традыцыі ў верасні, на пачатку новага навучальнага і катэхетычнага года, Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч узначальвае набажэнства з удзелам студэнтаў і выкладчыкаў у мінскай архікатэдры (пл. Cвабоды, 9). Сёлета святая Імша ў інтэнцыі паспяховага навучання адбудзецца 22 верасня ў 18.30.


Вучні, студэнты і выкладчыкі запрашаюцца на супольную малітву, каб разам з Хрыстом распачаць чарговы этап навучання, а таксама маліцца, каб усе навуковыя дасягненні былі на карысць грамадства і не супярэчылі Божым запаведзям.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.