У Лагішыне адзначаць пятую гадавіну дзейнасці Дома міласэрнасці |
Анонсы |
06.10.2016 13:15 |
Галоўная мэта дзейнасці Дома міласэрнасці — на пачатках добраахвотнасці, духоўнай, псіхалагічнай, матэрыяльнай і іншых відаў дапамогі аказваць гуманітарную падтрымку ўсім пажылым людзям, не зважаючы на нацыянальнасць і веравызнанне, якія часткова страцілі здольнасць да самаабслугоўвання, а таксама жанчынам у перадродавы перыяд, якіх з-за цяжарнасці не прымае ўласнае асяроддзе, і маці з дзецьмі, якія пакутуюць ад хатняга насілля. Разлічана ўстанова на 40 месцаў. У яе склад уваходзяць 6 сектараў: 4 жылыя з заламі адпачынку; сектар для аказання медыцынскай дапамогі; гаспадарчы сектар з кухняй, сталоўкай і дапаможнымі памяшканнямі. |