Дабрачынны фонд «Адкрытыя сэрцы» запрашае на біблійны курс «Эмаус», які пройдзе ў Оршы 25–27 лістапада. Курс будзе прысвечаны Евангеллю паводле Яна.
Праводзіць курс будзе Уладзіслаў Валаховіч пры ўдзеле а. Аляксандра Жарнасека МІС.
Арганізатары адзначаюць, што курс «Эмаус» — гэта не рэкалекцыі, а менавіта вучоба, прычым гэта не толькі тэорыя, але і паглыбленне ў Біблію як жывое Слова. Таму арганізатары просяць удзельнікаў курсу быць гатовымі да працы.
У далейшым такія курсы плануюцца раз у квартал.
Курс абавязвае да ўдзелу ад пачатку да канца. З сабой неабходна мець Біблію, ручку і сшытак. Бацькі могуць прыехаць разам з дзецьмі (узрост не менш за 10 гадоў). Запіс на курс — да 10 лістапада.
Ахвяраванне за курс з харчаваннем і пражываннем — 30 руб.
Праграма:
25 лістапада, пятніца
- 18.00 — святая Імша;
- 19.00 — вячэра;
- 20.00 — уводзіны;
- 21.00 — Lectio Divina;
26 лістапада, субота
- 08.00 — святая Імша;
- 08.45 — сняданак;
- 09.45 — лекцыя;
- 11.15 — Lectio Divina;
- 12.00 — лекцыя;
- 13.00 — абед;
- 15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці;
- 15.30 — лекцыя;
- 17.00–19.00 — чытанне Слова (самастойнае чытанне Божага слова);
- 19.00 — вячэра;
- 20.00 — Lectio Divina;
- 21.00 — адарацыя, магчымасць споведзі;
27 лістапада, нядзеля
- 07.30 — ранішняя малітва;
- 08.00 — сняданак;
- 09.00 — рэфлексія;
- 10.00 — Lectio Divina;
- 11.00 — святая Імша;
- 13.00 — абед;
- 15.00 — лекцыя;
- 16.00 — лекцыя;
- 17.00 — «Торба з сабой» (заданні для самастойнай працы: каментары, кнігі Бібліі для прачытання і г.д.);
- 17.30 — вячэра.
Кантакты: +375 29 360 17 15 +375 29 812 22 76
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
Паводле catholicnews.by (VGr)
|