| У фундамент санктуарыя Божай Міласэрнасці (Лошыца) будзе ўмураваны вуглавы камень |
| Анонсы |
| 27.09.2016 12:32 |
|
Вуглавы камень прывезены з базылікі святога Пятра ў Ватыкане, падараваны Апостальскай Сталіцай і асвечаны Папам Рымскім Францішкам. Урачыстасць распачнецца святой Імшой у 12.00 у парафіі Маці Божай Ружанцовай у мінскім мікрараёне Лошыца па вуліцы Гашкевіча, 1.
У гэтай інтэнцыі тады распачыналі маліцца два дзясяткі чалавек, якія збіраліся на святыя Імшы ў дамах вернікаў, пад адкрытым небам на руінах даўняй капліцы ў Лошыцкім парку, у арэндаваным будынку ЖЭСу. Зараз наша парафіяльная сям’я мае свой Божы дом — капліцу, і складае каля тысячы чалавек», — адзначае святар.
Праект будучага санктуарыя Варта адзначыць, што ў парафіі Маці Божай Ружанцовай знаходзіцца адзіная ў Беларусі копія абраза Божай Міласэрнасці. |


Напрыканцы Года Божай Міласэрнасці, 1 кастрычніка, у парафіі Маці Божай
Ружанцовай у Мінску (мк-н Лошыца) адбудзецца падзея, значная для ўсяго
Касцёла ў Беларусі: Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліць цырымонію
ўмуравання вуглавога каменя ў фундамент санктуарыя Божай Міласэрнасці. 

для друку