Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
10-11 кастрычніка праходзіць ІІІ Міжнародная сустрэча партнёраў «Карытас» Беларусі
Анонсы
10.10.2016 15:35

10-11 кастрычніка праходзіць ІІІ Міжнародная сустрэча партнёраў «Карытас» Беларусі на тэму «Міласэрнасць на дарогах трагедыі». Падчас працы ўдзельнікі сустрэчы падвядуць вынікі супрацоўніцтва і распрацуюць новыя перспектыўныя планы па правядзенні сумесных праграм і праектаў.

Сустрэча праходзіць па адрасе: Цэнтр св. Лукі «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, Мінскі раён, в. Ляскоўка, вул. Карытас, 1.

Некаторыя пункты праграмы транслююцца на «Радыё Марыя».

Праграма:

10 кастрычніка

  • з 9.00 — прыбыццё гасцей
  • 12.00 — святая Імша (Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр): г.п. Бараўляны, парафіяльная капліца супольнасці салезіянаў
  • 13.15 — супольны абед
  • 14.30 — прывітанне гасцей і адкрыццё канферэнцыі (кс. Віталій Дабраловіч)
  • 14.45 — уступнае слова і малітва Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага
    арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча
  • 15.00 — Марцін Ленц, Renovabis
  • 15.10 — Зігрыд Шпіндльбек, Caritas Linz
  • 15.20 — справаздача аб дзейнасці «Карытас» у Беларусі (кс. Віталій Дабраловіч)
  • 16.00 — даклад «Значэнне валанцёраў у сацыяльнай працы па доглядзе за людзьмі, асабліва ў  малых населеных пунктах, неабходнасць пастаяннай кваліфікацыі» (Томас Мёле, Мальтыйская служба дапамогі)
  • 16.30 — даклад «Свабодная бязвыплатная дзейнасць у сацыяльнай сферы (валанцёры), хрысціянства і міласэрнасць: матывацыя, прыцягненне, павышэнне кваліфікацыі і ўмацаванне матывацыі» (Франк Рыкен, Мальтыйская служба дапамогі)
  • 17.00 — перапынак на каву
  • 17.30 — даклад «Міласэрнасць на дарогах трагедыі» (Старшыня Рады па справах дабрачыннасці, справядлівасці і міру пры ККББ біскуп Віцебскі Алег Буткевіч)
  • 18.15 — прэзентацыя «Праект дапамогі дзецям у Беларусі» (Таццяна Кандратовіч, Caritas Praha)
  • 19.00 — супольная вячэра

11 кастрычніка

  • 8.00 — сняданак
  • 9.00 — прадстаўленне плану стратэгічнага развіцця «Карытас» у Беларусі на 2016-2018 гг.
  • 9.30 — прадстаўленне праектаў дыяцэзіяльных «Карытас»
  • 11.15 — удзячнасць партнёрам за супрацоўніцтва
  • 12.00 — святая Імша (узначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч)
  • 13.15 — абед
  • 14.00 — заканчэнне канферэнцыі

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.