Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Браты капуцыны запрашаюць на набажэнства «Transitus» і ўрачыстасць у Мінску
Анонсы
01.10.2016 14:25

У касцёлах пры кляштарах капуцынаў адбудуцца набажэнствы «Transitus», а таксама адпустовая ўрачыстасць у Мінску.

Адмысловае францішканскае набажэнства «Transitus» з’яўляецца знакам памяці аб смерці св. Францішка з Асізі, які памёр у ноч з 3 на 4 кастрычніка 1226 года. «Transitus» з лацінскай мовы азначае «пераход». Набажэнства з’яўляецца магчымасцю падзякі за дар св. Францішка, які ў апошнія гады свайго жыцця атрымаў стыгматы — раны Хрыста.

Мінск:

Набажэнства адбудзецца ў касцёле св. Роха на Залатой Горцы ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы 3 кастрычніка пасля святой Імшы ў 18.30.

Таксама адбудзецца адпустовая ўрачыстасць на месцы будаўніцтва (Копішча-Нов.Баравая) 2 кастрычніка ў 12.00.
 
Маладзечна:

Набажэнства адбудзецца ў парафіі Св. Казіміра 3 кастрычніка пасля святой Імшы ў 18.00.

Слонім:

Набажэнства адбудзецца ў касцёле св. Андрэя 3 кастрычніка пасля святой Імшы ў 18.00.

Смалявічы:

Набажэнства адбудзецца ў касцёле св. Валянціна 4 кастрычніка ў 18.00.

Докшыцы:

Набажэнства адбудзецца ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы 3 кастрычніка пасля святой Імшы ў 18.00.

Паводле kapucyny.by

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.