У Оршы пройдуць рэкалекцыі «Галілея» |
Анонсы |
13.10.2016 12:07 |
21-23 кастрычніка ў Оршы адбудуцца рэкалекцыі «Галілея». Гэты курс — духоўныя практыкаванні не для тых, хто хоча пайсці ў кляштар ці семінарыю, а для тых, хто хоча сустрэцца з Жывым Езусам. Курс праводзіцца не для паглыблення ведаў, а для ажыўлення веры праз навучанне, малітву, сведчанні, пакаянне. «Галілея — гэта не проста рэгіён у Ізраілі і не проста возера, дзе адбыўся цудоўны ўлоў рыбы. Галілея — гэта месца, дзе адбылася першая сустрэча будучых апосталаў з Езусам. Напэўна ж, яны ведалі, хто такі Бог, былі веруючымі, пакланяліся Богу, хадзілі пілігрымамі ў Ерузалем і вялі праведны лад жыцця. Аднак у выніку сустрэчы з Езусам у Галілеі ў іх жыцці змянілася штосьці вельмі важнае: яны пакінулі свае сеткі і пайшлі за Ім», — адзначае а. Аляксандр Жарнасек МІС. (AG) |